Лягатып Незалежны Барысаў
©akim | barysau@tut.by
Нашыя арганізацыі
|На галоўную| |Аб праэкце| |Архіў| |Зваротная сувязь| |Спасылкі|
Канчатковы дыягназ барысаўскіх "Зуброў",
ці Сашка - дурак
Менавіта пад гэткім лёзунгам правёў 29 красавіка моладзевы рух "Зубр" псыхалягічныя гуляньні ў мясцовым парку імя Горкага.

Акцыя распачалася каля 13.00, у цэнтры парка адпачынку. З пачатку з-за дрэваў на лыжах выехаў, чалавек у масцы з вусамі. Прысутная на акцыі моладзь ды мінакі пазналі ў ім "свайго бацьку", зь якім адразу ж завязалася гутарка на тэмат "нармальных яйкаў" ды хакею.

Тым часам блізу распачалася тэатралізаваная сцэнка. Аўтарытэт "Сашка" з клюшкаю ў рукох, ды ланцужком з шайбаў на шыі прыймаў народ. Бабульку якая жалілася на пацекшую страху, ды дзеда-ветэрана, якому не хапала пэнсыі на жыцьцё. Бабульку забралі санітары, каб "адрамантаваць" ёй страху, а дзеду Сашка даў панчохі ды параіў нацягнуць іх на галаву й пайсьці абрабаваць банк.

Але надакучыла "бацьке" прыймаць, загадаў ён прынесьці лыжы, ды пайшоў у іх гуляць у хакей. Тут і зьявіліся дактары "зубры", якія скруцілі Сашку, паставіўшы дыягназ: "мазаічная-псыхапатыя". А прысутным запрапанавалі, каб не падхапіць падобнае захвараваньне лячэбныя працэдуры: скокі ў мяшкох, гонкі на лыжах, ды гульню ў хакей. Кожны жадаючы мог бясплатна сфатаграфавацца з чалавекам у масцы з вусамі. А напрыканцы маладая дзяўчына распавяла праз мэгафон казку "Пра Сашку-дурака", якая скончылася сказам "Скажам дурню - не!". І прысутныя разам адкугнуліся - "НЕ!".

Уся акцыя доўжылася каля 30-ці хвілінаў. "Зубры" выказваюць вялікую падзяку супрацоўнікам праваахоўных ворганаў за тое, што тыя не перашкаджалі правядзеньню гэтай ды іншых акцыяў у Барысаве.

Прэс-рэліз
Сайт управляется системой uCoz